Kamaedzitca - Мой Продак – Мядзведзь

  • Скачать

Текст песни

Мой Продак – Мядзведзь,
Я – Мядзведзь дзiкi.
Зайшоўшы ў гушчар лесу,
Рычу, як мой Продак!

I рык мой уздымаецца ў неба –
Да воблакаў белых, да Сонца,
Пад промнямi якога,
Я ганарлiва стаю.

Заву свайго Продка да сябе,
Заглянуць жадаю ў вочы яму.
А Сонца праз сосны і дубы
Свецiць на шкуру маю.

Я вярнуўся туды, скуль выйшаў,
Скуль мой Род iдзе.
Апрануў аблiчча звера,
Я – мой Продак – Мядзведзь!

У цёмным лесе сустрэчы шукаю,
Iду да цябе няходжанай сцежкай –
Па сiвым, старым караням,
Па дзядочку-iмху і траве.

Лес заснуў цiхiм сном,
Месяц змянiў Сонца…
А я ўсё шукаю ды клiчу Продка,
Рыкам iрвучы Сусвет!

Другие песни: Kamaedzitca

    Kamaedzitca
    Мой Продак – Мядзведзь

    05:59

    Kamaedzitca
    Водар Забыцця

    05:56

    Kamaedzitca
    У Чысценькім Полі…

    05:22

    Kamaedzitca
    Колазварот

    05:22

    Kamaedzitca
    Дзецi Лесу

    05:21

    Kamaedzitca
    Падымайся, Брат!

    05:15

    Kamaedzitca
    Пабраўшы Мячы…

    05:10

    Kamaedzitca
    Вясна Iдзе

    04:55

Показать еще